Лыжня-2006 у Салігорску

25/09/2006

22 верасня ў Салігорску прайшоў пэрформанс «Лыжня-2006». Салігорцы спаборнічалі ў майстэрстве ездзіць на лыжах па цэнтральных вуліцах горада. У «Лыжне-2006» прыняў удзел чалавек, вельмі падобны на Аляксандра Лукашэнку…

Гэты чалавек ездзіў на лыжах разам з «ахоўнікамі», а суправаджалі яго «прыхільнікі» з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам. Правядзенню спартовага мерапрыемства перашкаджалі «супрацоўнікі міліцыі», якія паўсюль сьледвалі за ім. Нарэшце, галоўны лыжнік фінішыраваў першым каля помніку Леніна пад бурныя авацыі «прыхільнікаў».

Негледзячы на пільных маладых людзей з рацыямі, прэс-службе Маладога Фронту ўдалося ўзяць у «чэмпіёна» кароткае інтэрвью.

«Я ў добрай фізічным стане і канешне, адсутнасьць канкурэнтаў маёй асобе ў Беларусі дазволілі мне перамагчы. Гэта перамога для мяне прынцыповая. Я ніколі ў жыцьці не прайграваў, гэта тычыцца як лыжні, так і хакею.

Сёньня ў мяне добры настрой. Хутка «Дажынкі», сьвята ўраджаю. Тым больш колькасць сябраў БРСМ няўклонна расьце. І пасьля візіту ў Кубу, я адчуваю сабе значна лепш, у сьвеце ёсць дыктатары, якія мяне падтрымліваюць», — зазначыў чалавек, вельмі падобны на Лукашэнку.