У Наваградку ўпершыню прайшоў Дзень салідарнасьці

19/10/2006

Наваградзкія актывісты «Маладога Фронту» запалілі сьвечкі Салідарнасці на цэнтральнае плошчы гораду. На сцяне аднаго з будынкаў былі налепленыя партрэты палітвязьняў Беларусі, а пад імі былі ўсталяваныя сьвечы.

— Шмат мінакоў, кіроўцаў машынаў мелі магчымасьці назіраць за гэтым. У акцыі дзельнічала каля дзесяці чалавек. Гэта была першая акцыя Салідарнасці, якая была праведзеная 16 кастрычніка ў нашым горадзе! — паведаміў адзін з прысутных на мерапрыемстве.

Па меркаваньню ўсіх удзельнікаў Дня салідарнасьці ў Наваградку, акцыя ўдалася, бо былі дасягнутыя яе галоўныя мэты: Салідарнасць і зьвяртаньне ўвагі грамадзтва на праблему палітычных вязняў.