Сяргей Скрабец выйдзе на волю ў лістападзе

28/10/2006

Гэта пацьвердзіў Руслан Прымак, намесьнік начальніка калёніі «Віцьба-3», у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец. Міліцыянт паведаміў, што днямі суд паводле амністыі зьняў з Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня. Паводле Руслана Прымака, «на волю былы дэпутат можа выйсьці ўжо 11 лістапада».

Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй віны дэпутат не прызнаў. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня для Сяргея Скрабца заканчваецца 15 лістападу. З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна.

Алег Грузьдзіловіч
Радыё Свабода