Міжнародная амністыя прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня

02/11/2006

Міжнародная амністыя прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня
Сёньня ў тэлефоннай размове з прадстаўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» супрацоўніца лёнданскага офісу Міжнароднай амністыі Хэза Макгіл паведаміла, што яны распачынаюць акцыю падтрымкі Зьмітра Дашкевіча. Сябры Міжнароднай амністыі па ўсім сьвеце будуць дасылаць лісты падтрымкі палітвязьню. Плануюцца таксама і іншыя захады салідарнасьці з Дашкевічам.

Акрамя таго, расказала Хэза Макгіл, Міжнародная амністыя прызнае Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.