Грамадзянка Украіны прысуджаная ў Менску да трох сутак арышту
Грамадзянка Украіны Анастасія Жыўкова прысуджаная да трох сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Менска, паведаміла БелаПАН супрацоўніца прэс-службы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка. Нагадаем, А.Жыўкова была затрыманая ўвечары 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яна прыбыла ў беларускую сталіцу ў складзе групы актывістаў арганізацыі «Студэнцкае брацтва» з розных гарадоў… Читать далее »