У Полацку ўшанавалi памяць зьніклых

18/07/2008

Каля 20 актывістаў Маладога Фронту і БХД прынялі ўдзел у акцыі Салідарнасьці ў Полацку.

Моладзевыя актывісты выйшлі на цэнтральную плошчу горада з партрэтамі журналіста Зьмітра Завадзкага, прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, выказваючы падтрымку і салідарнасьць сем’ям зьніклых людзей.

Міліцыя людзям не перашкаджала.