Бел-чырвона-белы сьцяг у Сьветлагорску
Актывісты Сьветлагорскага Маладога Фронту адзначылі дзень Салідарнасьці ўзьняцьцём бел-чырвона-белага сьцяга. На адным з мастоў у цэнтры гораду сьветлагорскія маладафронтаўцы вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг, нагадваючы мінакам пра Дзень Салідарнасьці, што адзначаецца 16 чысла штомесяц. У гэты дзень моладзевыя актывісты праводзяць акцыі ў памяць аб зьніклых палітыках, а таксама ў падтрымку вязьней сумленьня. Прэс-служба МФ