Малчанаву — 1,5 года турмы , Ігнацікаву — 1,5 года з адтэрміноўкай

08/04/2012

У Жодзіне вынесены прысуд Аляксандру Малчанаву (суддзя Іван Грыневіч, абвінаваўца — старшы памочнік пракурора Жодзіна Цінцявіцкая) — 1 год 6 месяцаў строгага рэжыму, Арцёму Ігнацікаву — 1 год 6 месяцаў з адтэрміноўкай выкананьня выраку на 1 год.

Малчанава і Ігнацікава вінавацілі ў крадзяжы 400 кг металалому з тэрыторыі жодзінскага кавальскага заводу цяжкіх штамповак.

Адвакат Малчанава Альбіна Дрыга заявіла, што будзе абскарджваць прысуд, бо лічыць яго жорсткім і несправядлівы. Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачвання ад каментароў адмовілася, паведамляе Радыё Свабода.

Аляксандр Малчанаў быў асуджаны па справе 19 снежня на 3 гады калоніі. Вызвалены ў верасні загадам Лукашэнкі. Прашэнне аб памілаванні не падпісаў. Пасля вызвалення ён нейкі час правёў у ІЧУ Барысава — яго падазравалі ў абразе дзяржаўнага сцяга: 26 кастрычніка 2010 года ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай. Крымінальную справу спачатку спынілі праз адсутнасць доказаў, а затым зноў аднавілі. На свабодзе ён не мог уладкавацца на працу — яго не хацелі нікуды браць.

«Я хачу заявіць, што абвінавачванне неабгрунтаванае і несправядлівае, — сказаў Малчанаў у апошнім слове. Мы збіралі нічыйныя прадметы. Шмат сведкаў пацвердзіла, што і раней на тэрыторыі цэху людзі збіралі металалом. І служба аховы нікога не затрымлівала. Пра тое, што металічныя адкіды, з’яўляюцца абсталяваннем прадпрыемства, у часе следства даказана не было. Таму прадметы, у крадзяжы якіх нас абвінавачваюць, з’яўляюцца смеццем. (…) Акрамя гэтага, прапануючы пазбавіць мяне свабоды, дзяржаўны абвінаваўца не ўлічыў, што калі мне прызначаць пазбаўленне волі, мае непрацаздольныя бацькі застануцца без апекі".