Беларусы ў выгнаньні пікетавалі ААН

12 траўня 2013 года ў Нью-Ёрку 25 беларусаў пікетавалі будынак прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, паведамляе Радыё Свабода. Такім чынам яны пратэставалі супраць плянаванага прыезду міністра замежных справаў Уладзіміра Макея і патрабавалі неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў.

Уладзімір Макей, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, меўся
наведаць Нью-Ёрк дзеля ўдзелу ў сустрэчы высокага ўзроўню ААН па
пытаньню супрацьдзеяньня гандлю людзьмі. Таксама мелася адбыцца ягоная сустрэча з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Аднак у апошні момант стала вядома пра адмену паездкі міністра, які замест Нью-Ёрка накіраваўся ў складзе працоўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Армэнію. Цяпер Беларусь у Нью-Ёрку прадстаўляе намесьнік міністра Рыбакоў, праграма якога, у параўнаньне з плянаванай праграмай Макея, скарочаная да мінімуму — большасьць сустрэчаў адмененая.

Тым ня менш, Нью-ёркскія беларусы вырашылі выказаць сваю нязгоду супрацоўніцтвам ААН з рэжымам, які ажыцьцяўляе сапраўдны гандаль людзьмі — выбівае крэдыты і прэфэрэнцыі ў абмен на вызваленьне палітычных вязьняў. Пікетоўцы скандавалі «Не гандлю з дыктатарам! Не супрацоўніцтву з дыктатарам!», паведаміў старшыня арганізацыі «Беларусы ў выгнаньні», Дзьмітры Шчыгельскі.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *