У Наваполацку Андрэй Гайдукоў правёў акцыю салідарнасці з зніклымі палітыкамі

16/11/2015

Актывіст аргкамітэту БХД Андрэй Гайдукоў днём 16 лістапада правёў у Наваполацку акцыю салідарнасці з зніклымі беларускімі палітыкамі.

Былі вывешаны партрэты Змітра Завадскага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Мінакам раздадзена больш за 100 улётак з цытаваннем закліку Мікалая Статкевіча прыйсці на акцыю памяці 24 лістапада.

Акцыя завяршылася без затрыманняў. «У канцы акцыі падышоў чалавек у цывільным, які прадставіўся супрацоўнікам выканкама. Атрымаўшы копію ўлёткі, ён сышоў, як і я. Усе матэрыялы раздадзеныя», – адзначыў Андрэй Гайдукоў.