У панядзелак 27 лютага ў Вашынгтоне ў Белым Доме адбудзецца сустрэча прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша са Сьвятланай Завадзкай і Ірынай Красоўскай. У сустрэчы возьме ўдзел дарадца прэзыдэнта ЗША ў справах бясьпекі.
Сустрэча зьяўляецца часткай стратэгіі адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, скіраванай на тое, каб прыцягнуць увагу да сытуацыі ў Беларусі і «выказаць салідарнасьць» (словы Джорджа Буша) з ахвярамі палітычнага перасьледу.
Радыё Свабода